10.04.2026 г. Інфармацыйны ўрок «Дарога ў космас. Касманаўты Беларусі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.04.2026 г. Інфармацыйны ўрок «Дарога ў космас. Касманаўты Беларусі»

  12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень касманаўтыкі. Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі Бераставіцкай раённай бібліятэкай для навучэнцаў Вяікабераставіцкай школы быў праведзены тэматычны інфармацыйны ўрок «Дарога ў космас. Касманаўты Беларусі». Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет космасу, даведаліся пра гісторыю развіцця касманаўтыкі, яе заснавальнікаў К. Э. Цыялкоўскага і першага канструктара ракет С. П. Каралёва, аб першаадкрывальніках касмічнай эры, першым касманаўце Юрыі Гагарыне і першай жанчыне-касманаўце Валянціне Церашковай. Раскрыць гэтую тэму дапамагла відэа-прэзентацыя «Побач з зоркамі: беларусы ў космасе», дзе ішла гаворка пра касманаўтаў ураджэнцаў Беларусі. Затым дзеці адказалі на пытанні касмічнай віктарыны і адгадалі касмічныя загадкі. Увазе юных падарожнікаў былі прадстаўлены кнігі аб вывучэнні космасу і пра касманаўтаў.

 

Прокрутить вверх