10-16.04.2026г. Да Дня касманаўтыкі фота-галерэя “Беларусь у космасе” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10-16.04.2026г. Да Дня касманаўтыкі фота-галерэя “Беларусь у космасе”

  З 10 па 16 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня касманаўтыкі арганізавана фота-галерэя “Беларусь у космасе”. Яна была прымеркавана да 65-годдзя пешага палёту чалавека ў космас. Тут сабрана цікавая інфармацыя пра гісторыю космаса, першых касманаўтаў, канструктараў, якія сканструявалі касмічную ракету. Цікавую і карысную інфармацыю можна атрымаць пра нашых беларускіх касманаўтаў. Асаблівая ўвага надаецца першай жанчыне касманаўту Марыне Васілеўскай і беларусу Алегу Навіцкаму, якія вывелі Беларусь у космас і цяпер мы – беларусы, з гонарам можам сказаць:”Космас наш!”. Уся інфармацыя на выставе суправаджаецца фотаздымкамі касманаўтаў. Чытачы, якія наведалі бібліятэку з цікаўнасцю змаглі пачарпнуць інфармацыю з літаратуры, што змешчана на выставе і паглядзець фотаздымкі.

Прокрутить вверх