14.04.2026г. Гадзіна-рэквіем “Гады генацыду – стагоддзі смутку” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.04.2026г. Гадзіна-рэквіем “Гады генацыду – стагоддзі смутку”

 14 красавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла гадзіна-рэквіем “Гады генацыду – стагоддзі смутку”, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас мерапрыемства супрацоўнік расказала пра адну з самых жорсткіх старонак гісторыі Другой Сусветнай вайны: пра фашысцкія лагеры смерці Бухенвальд, Асвенцым і іншыя; пра зверствы, якія рабілі фашысты над людзьмі, як іх марылі голадам, катавалі пабоямі, непасільнай працай, катаваннямі, забівалі ў газавых камерах, спальвалі… Наш абавязак — памятаць урокі гісторыі, зрабіць усё магчымае, каб падобныя злачынствы ніколі не паўтарыліся.

Прокрутить вверх