15.04.2026г Адкрытае пасяджэнне літаратурнага гуртка “Знайка”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.04.2026г Адкрытае пасяджэнне літаратурнага гуртка “Знайка”.

  У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае адкрытае пасяджэнне літаратурнага гуртка “Знайка”. Экалагічны калейдаскоп “Зберажом прыроду для нашчадкаў” сабраў яго ўдзельнікаў разам з сябрамі, каб весела пабавіць час і даведацца шмат цікавага і карыснага пра экалогію роднага краю. Разам прайшліся па старонках Чырвонай кнігі, дзе пачарпнулі цікавую інфармацыю пра расліны і жывёлы Беларусі. Даведаліся, як узнікла навука “Экалогія” і што яна абазначае. Правялі конкурсы: “Лішняе слова”, “Зялёны сябар”, пагулялі ў гульню “”Што можа зрабіць адзін?”

Прокрутить вверх