15.04.2026г. Святочная сустрэча «Велікодны дабравест гучыць» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.04.2026г. Святочная сустрэча «Велікодны дабравест гучыць»

  Вясна дорыць нам шмат выдатных імгненняў, але адно з самых светлых — Вялікдзень. Гэтае свята напоўнена глыбінным сэнсам: верай, надзеяй і любоўю. У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для актывістаў Бераставіцкай раённай ветэранскай арганізацыі і членаў раённай арганізацыі ГА «БелОІ» прайшла сустрэча «Велікодны дабравест гучыць» да аднаго з самых светлых і значных хрысціянскіх святаў. Яна атрымалася па-сапраўднаму душэўнай: госці акунуліся ў гісторыю вялікага свята, успомнілі векавыя велікодныя традыцыі, з азартам адказвалі на пытанні віктарын, разгадвалі загадкі, прымалі актыўны ўдзел у гульнях «Збяры кошык», «Раскруці яйка», «Біткі» і інш. А затым за кубкам гарбаты з духмянымі кулічамі і прысмакамі ўдзельнікі дзяліліся патаемным – успамінамі пра тое, як сустракалі Вялікдзень, распавядалі пра сямейныя звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, і абменьваліся любімымі рэцэптамі святочных пачастункаў. А. І.Сілкова і Т. М. Вялічка павіншавалі ўсіх з вялікім святам, а Любоў Шалава распавяла велікодныя гісторыі-успаміны са свайго дзяцінства. Атмасфера цяпла і ўзаемаразумення падарыла ўсім удзельнікам не проста добры настрой, а сапраўднае адчуванне вясны – абнаўлення, радасці і светлай надзеі.

Прокрутить вверх