16.04.2026 г. Адзіны дзень інфармавання “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.04.2026 г. Адзіны дзень інфармавання “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў”

    Сёння ў працоўных калектывах Бераставіцкага раёна праходзіць адзіны дзень інфармавання. Адна з тэм інфармацыйнага парадку дня — кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў. Супрацоўнік Бераставіцкага РАУС Святаслаў Рамашкевіч сканцэнтраваў увагу на найбольш распаўсюджаных кіберпагрозах – такіх, як вольны доступ да банкаўскай карты, купля з перадаплатай, шантаж, фішынг, кібербулінг і іншых. У ходзе сустрэчы былі разглянуты практычныя рэкамендацыі па абароне інфармацыі: выкарыстанне складаных пароляў, рэгулярнае абнаўленне праграмнага забеспячэння, увага да налад канфідэнцыйнасці ў сацыяльных сетках.

Прокрутить вверх