17.04.2026г. Гульня-віктарына “Загадкі роднай мовы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2026г. Гульня-віктарына “Загадкі роднай мовы”

 Бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла для вучняў другога класа мясцовай школы гульню-віктарыну “Загадкі роднай мовы”. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” з мэтай фарміравання паважлівых адносін да роднай мовы, жадання чытаць, пісаць і размаўляць на беларускай мове. Падчас мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара, разгадвалі загадкі з кнігі “Паэтычныя забавы”, называлі свае любімыя словы на беларускай мове ў гульні-спаборніцтве“Рэклама беларускіх слоў”. Школьнікі прымалі ўдзел у развіваючых гульнях “Перакладчыкі”, “Дапоўні паэтычны радок словам”, “Хуткагаворкі”, “Чароўная шкатулка” і іншых. Другакласнікі з задавальненнем разглядалі і чыталі дзіцячую літаратуру, прапанаваную бібліятэкарам.

Прокрутить вверх