17.04.2026г. Урок інфармацыі “Беражом разам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2026г. Урок інфармацыі “Беражом разам”

  22 красавіка адзначаецца Сусветны дзень Зямлі. Зямля — наш адзіны агульны Дом. А свой дом трэба берагчы, клапоціцца пра яго. Навакольная прырода не толькі прыгожая і велічная, але далікатная і ранімая. Напярэдадні свята для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, дзейнічаючага пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок інфармацыі “Беражом разам”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня Зямлі, з яго шматгадовымі традыцыямі. Гэты дзень называюць святам чыстай вады, зямлі і паветра – усяго, што неабходна для жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра багацце рэсурсаў, якімі валодае планета, пра беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне жывёл і раслін, пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі. Далей удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды, актыўна адгадвалі загадкі пра расліны, пра птушак, у зашыфраваных словах знаходзілі назву жывёл. У завяршэнні намалявалі плакаты “Зямля наш дом”. Пра прыгажосць зямлі нашай, пра дзівосы была аформлена выстава “Ёсць прыгожая планета – Зямля”.

 

Прокрутить вверх