24.04.2026г. Урок-гульня “Мову родную люблю я” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.04.2026г. Урок-гульня “Мову родную люблю я”

      Бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі правяла для вучняў другога класа мясцовай школы ўрок-гульню “Мову родную люблю я”. Яна расказала дзецям, адкуль прыйшла наша родная мова, якое месца яна займае сярод моў свету, нагадала пра тое, што беларуская мова-прыгожая, непаўторная, мілагучная і што яе трэба любіць, ведаць і берагчы. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі беларускія загадкі-жарты, перакладалі беларускія словы на рускую мову і наадварот, слухалі вершы пра родную мову, пазнаёміліся з кніжнай выставай і чыталі беларускія народныя казкі.

Прокрутить вверх