24.04.2026 г. Урок-памяць «Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.04.2026 г. Урок-памяць «Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне»

    24 красавіка напярэдадні 40-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, прайшоў урок-памяць «Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне» з удзелам вучняў 5 «А» класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дзяцей ўяўлення аб маштабе трагедыі і яе наступствах. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, пазнаёміліся з такімі тэрмінамі, як «атам», «радыяцыя», прасачылі хроніку падзей таго дня, даведаліся пра разбуральны ўплыў выбуху на людзей і прыроду, аб ходзе эвакуацыі насельніцтва з горада Прыпяць. Таксама пагаварылі аб працы па ліквідацыі радыяцыйнага забруджвання і подзвігу ліквідатараў наступстваў аварыі. Аповед суправаджаўся праглядам прэзентацыі «Чарнобыль – мы абавязаны памятаць». Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Чарнобыль – наша памяць і боль».

Прокрутить вверх