29.04.2026г. Літаратурна-музычная гасцёўня «Рэха зялёнага лесу» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.04.2026г. Літаратурна-музычная гасцёўня «Рэха зялёнага лесу»

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Рэха зялёнага лесу», для дзяцей – наведвальнікаў Бераставіцкага ЦКРАіР. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў займальнае падарожжа па незвычайных царствах: раслін, птушак і звяроў. Іх чакаў ланцужок экалагічных загадак, літаратурных віктарын, прысвечаных насельнікам лесу. Дзеці не толькі ўспомнілі ўжо вядомыя ім факты, але і даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё жывёл і раслін. Асаблівая ўвага была аддадзена вершам пра прыроду. Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі паглядзелі музычны мультфільм і зрабілі творчую работу «Прырода вакол нас».

Прокрутить вверх