29.04.2026 г. Пазнавальны ўрок «Любі ўсё жывое» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.04.2026 г. Пазнавальны ўрок «Любі ўсё жывое»

  Любы чалавек любіць прыроду, але ёсць такія людзі, якія надзелены асаблівым стаўленнем да ўсяго жывога. Прырода гэта адчувае і дзеліцца з імі самымі патаемнымі сакрэтамі. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага  для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка» прайшоў пазнавальны ўрок «Любі ўсё жывое». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю М. Сладкова, І.Сакалова-Мікітава, В. Бялова і іншых. Затым усе разам адправіліся ў займальнае падарожжа па кнігах пісьменнікаў у дзіўную зялёную краіну. А называецца яна – навакольны свет. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын, складалі лясную азбуку паводзін. Пад час занятку наведвальнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй «Лес – наша багацце». На кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі «Чароўны свет прыроды», «Лясныя  казкі», «Лясныя тайнічкі», «Апавяданні пра жывёл», «Чырвоная кніга» і
іншыя. Удзельнікі мерапрыемства актыўна працавалі, разважалі, абменьваліся думкамі і дапаўнялі адзін аднаго. Адчуваўся энтузіязм, жывая цікавасць да тэмы ўрока і, вядома, як заўсёды выдатная падрыхтоўка! У завяршэнне ўрока ўсе з задавальненнем дзяліліся сваімі думкамі пра тое,
чаму важна берагчы і любіць усё жывое.

Прокрутить вверх