06.05.2026 г. Патрыятычная гадзіна “Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.05.2026 г. Патрыятычная гадзіна “Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу”

   Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі, 6 мая, бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла патрыятычную гадзіну “Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу” для ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра”. Прысутныя разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў гісторыю 1418 дзён Вялікай Айчыннай вайны – дзён, напоўненых не толькі цяжкімі выпрабаваннямі і пакутамі, але і неверагодным гераізмам савецкага народа, як на фронце, так і ў тыле.

Гэтая вайна была адным з самых цяжкіх выпрабаванняў, якія з гонарам вытрымала наша краіна. Ніколі не памеркне подзвіг салдата, які стаяў да смерці, і подзвіг працаўніка, які каваў перамогу. Дзень Перамогі – свята, якое нязменна выклікае пачуццё гонару, падзякі і адначасова з гэтым смутку… Вельмі важна, каб мы не забывалі тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу Радзіму, за наша мірнае неба, за нашу будучыню.

Слайды электроннай прэзентацыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта” дапамаглі адчуць сэрцам і душой веліч подзвігу народа. У ходзе сустрэчы гучалі вершы К. Сіманава, М. Ісакоўскага, Сяргея Вікулава. У выкананні Артура Васько прагучалі песні “Кацюша” М. Блантэра, «Дзень Перамогі». Д. Тухманова, «Любімая краіна».

 

Прокрутить вверх