08.05.2026г. Кніжны калейдаскоп “Чытаем сваё, беларускае!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.05.2026г. Кніжны калейдаскоп “Чытаем сваё, беларускае!”

    Бібліятэкар раённай бібліятэкі запрасіла дзяцей на кніжны калейдаскоп “Чытаем сваё, беларускае!”, каб разам разглядаць, чытаць і абмяркоўваць творы беларускіх аўтараў. Дзяўчынак прыемна ўразілі зборнікі мастацкіх  твораў для дзіцячага чытання: “Прыйдзі дзень-залацень” Паўла Місько, “Колькі колераў у лета” Генадзя Аўласенкі, “Святло дабрыні” Міхася Пазнякова, “Вясёлка”, “Ад калыханкі да забаўлянкі” і іншыя. Бібліятэкар пазнаёміла з творчасцю беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы Міхася Пазнякова на прыкладзе яго выдатнай кнігі “Святло дабрыні”. Прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў звесткі з біяграфіі майстара-казачніка Генадзя Аўласенкі і знаёміла з выданнем “Колькі колераў у лета”, парэкамендавала да чытання кнігі пісьменніка, прадстаўленыя на выставе. Дзеці з задавальненнем адгадвалі аўтарскія загадкі, весялінкі і гумарынкі, чыталі ўголас вершы і апавяданні, выбраныя імі, і ахвотна іх абмяркоўвалі.

Прокрутить вверх