08.05.2026г. Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы дзяржавы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.05.2026г. Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы дзяржавы”

   Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”  сумесна з мясцовай школай  і работнікамі РУСП “Масаляны”  правялі  інфармацыйную  гадзіну “Сімвалы дзяржавы” прымеркаваную да Дня Дзяржаўнага герба, гімна і Дзяржаўнага  сцяга Рэспублікі Беларусь.  Гэта свята па традыцыі адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая. Пра важнасць галоўных сімвалаў гаварылі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Паддубіцкая Валянціна  Яўгенаўна і дырэктар Масалянскай пачатковай школы Буткевіч Алена Рыгораўна . Прыгожа, узнёсла, дзеці расказалі вершы пра любімую Беларусь. З дзяцінства трэба прывучаць падрастаючае пакаленне ганарыцца дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, паважаць іх і зберагаць- абавязак бацькоў, школы, грамадства. Герб, гімн і сцяг-галоўныя сімвалы краіны. Яны адлюстроўваюць незалежнасць, прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый  і непарыўную сувязь мінулага, сёняшняга  дня і будучыні.

 

Прокрутить вверх