13.05.2026г. Круглы стол «Святыя жанчыны — апякункі сям’і і шлюбу, сімвалы духоўнай стойкасці, асветы і веры». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.05.2026г. Круглы стол «Святыя жанчыны — апякункі сям’і і шлюбу, сімвалы духоўнай стойкасці, асветы і веры».

 У аддзеле загс Бераставіцкага райвыканкама адбыўся круглы стол «Святыя жанчыны — апякункі сям’і і шлюбу, сімвалы духоўнай стойкасці, асветы і веры». Мерапрыемства было арганізавана работнікамі аддзела загс і раённай арганізацыяй ГА «БСЖ». Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы-дзяўчаты Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа.

У якасці экспертаў на сустрэчы выступілі начальнік аддзела загс Бераставіцкага райвыканкама Святлана Сцепанчук, старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Людміла Сяргеева, дырэктар Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Аляксеюк, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Сунелік, загадчык крызіснай сітуацыі ТЦСАН Бераставіцкага раёна Вераніка Ялоўчык, бібліятэкар раённай бібліятэкі Данута Лагода, лідэр пярвічкі жанчын-прадпрымальнікаў раёна Вольга Пянчук, матушка Галіна Яроміч, а таксама першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Мішэль Пярко.

Бібліятэкар раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага Данута Лагода прэзентавала ўдзельнікам сустрэчы кніжную выставу “Святыя жанчыны – сімвалы духоўнай стойкасці, асветы і веры”. Данута Здзіславаўна адзначыла, што ў эпоху цыфравізацыі і размывання традыцыйных асноў менавіта сям’я застаецца галоўным інстытутам, дзе фарміруецца ўнутраны сцержань чалавека.

Прокрутить вверх