14.05.2026г. Тэматычная гутарка “Сям’я – мая апора і прычал” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.05.2026г. Тэматычная гутарка “Сям’я – мая апора і прычал”

   14 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла з вучнямі першага класа мясцовай школы тэматычную гутарку “Сям’я – мая апора і прычал” да Міжнароднага дня сям’і. Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі тэматычныя загадкі, прыводзілі прыклады сямейных традыцый, прымалі ўдзел у конкурсах: “Пірамідка”, “Вуснамі немаўля”, “Народная мудрасць”.

Прокрутить вверх