15.05.2026 г. Кніжная мазаіка “Цуда-казкі — у сям’і падказкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.2026 г. Кніжная мазаіка “Цуда-казкі — у сям’і падказкі”

    Бібліятэкар раённай бібліятэкі пазнаёміла першакласнікаў з творчасцю знакамітага казачніка Карнея Іванавіча Чукоўскага падчас кніжнай мазаікі “Цуда-казкі – у сям’і падказкі”. Школьнікі даведаліся шмат цікавых фактаў пра пісьменніка і яго творчасць. Дзеці з задавальненнем слухалі вядомыя казкі пра Айбаліта, Мойдодыра, Муху-Цокотуху, удзельнічалі ў тэматычных гульнях і віктарынах. Без кніг К.І. Чукоўскага немагчыма ўявіць дзяцінства. Праз яркія вобразы здолеў данесці ён да дзяцей вялікія ісціны. Не адно пакаленне знаёма з яго вершамі і казкамі. Не знойдзецца сям’і, якая не выхоўвала дзяцей праз казкі дзядулі Карнея. Яны вучаць дзяцей дабрыні, сяброўству, спагадлівасці, узаемадапамозе і адвазе. Дабро перамагае зло-дэвіз казак Карнея Іванавіча Чукоўскага.

Прокрутить вверх