22.05.2026г. Гадзіна маральнасці «Мой клас – мае сябры» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.05.2026г. Гадзіна маральнасці «Мой клас – мае сябры»

   Якое цёплае слова «дружба». Прамаўляеш і адразу ўспамінаеш вясёлых вучняў на перапынках, герояў мультфільмаў і кніг. Свет, у якім мы жывем, дорыць нам зносіны з людзьмі. Сябар – гэта мама, якая абавязкова дапаможа табе ў цяжкую хвіліну; сябар – гэта школьны настаўнік, які дапаможа табе зазірнуць у таямніцы ведаў; сябар – гэта твая любімая кніга, якую чытаеш і табе цікава з ёй; сябар – гэта твой аднакласнік, які выслухае цябе, калі табе будзе сумна і адзінока. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла гадзіна маральнасці «Мой клас – мае сябры» для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка». Уменню сябраваць, мець зносіны з людзьмі, трэба вучыцца з дзяцінства. Выдатна, калі ў чалавека ёсць сапраўдны сябар. На мерапрыемстве дзеці ўспомнілі прыказкі пра сяброў і дружбу, адказвалі на вясёлыя і жартаўлівыя пытанні, паўдзельнічалі ў віктарыне, разглядалі розныя сітуацыі, дапамагаючы адзін аднаму ва ўсім, успомнілі герояў літаратурных твораў, якія былі сапраўднымі сябрамі. У канцы мерапрыемства паглядзелі прэзентацыю і ўспомнілі правілы, якія дапамагаюць захаваць сяброўства, а таксама пазнаёміліся з выставай кніг, дзе прадстаўлены дзіцячыя кніжкі пра сяброў і таварышаў.

Прокрутить вверх