22.05.2026 г. Вулічная акцыя “Сям’я і дзяцінства без насілля і жорсткасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.05.2026 г. Вулічная акцыя “Сям’я і дзяцінства без насілля і жорсткасці”

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі вулічную акцыю “Сям’я і дзяцінства без насілля і жорсткасці”. Бібліятэкары расказалі дзецям, што кожны год у свеце тысячы дзяцей і дарослых гінуць не ад злачынцы на вуліцы, не ад незнаёмага выпадковага агрэсара, а ад блізкага, роднага чалавека. Пазнаёмілі з асноўнымі відамі гвалту, далі “тэлефоны даверу” дзяржаўных устаноў, якія аказваюць дапамогу непаўналетнім, службаў экстранай псіхалагічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь. Права кожнага дзіцяці на абарону сваёй асобы ад любых відаў эксплуатацыі і гвалту заканадаўча замацавана на міжнародным і нацыянальным узроўнях. Удзельнікі акцыі прыйшлі да высновы, што паняцці «дом» і «гвалт» павінны быць несумяшчальнымі. Дом дае абарону, бяспеку, любоў і магчымасць адкрывацца і развівацца здольнасцям дзіцяці і дарослага.

Прокрутить вверх