05.06.26 г. Гадзіна карысных ведаў «Свае правы мы вучым не дарма» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.06.26 г. Гадзіна карысных ведаў «Свае правы мы вучым не дарма»

 У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера прайшла гадзіна карысных ведаў «Свае правы мы вучым не дарма». Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх, супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правахдзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы  літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі  пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.

Прокрутить вверх