09.06.2026г. Урок краязнаўства “Славутыя жанчыны Беларусі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.06.2026г. Урок краязнаўства “Славутыя жанчыны Беларусі”

 Для прышкольнага лагера “Дружба” ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок краязнаўства “Славутыя жанчыны Беларусі”. Мерапрыемства было прысвечана знакамітым жанчынам Беларусі, якія праславілі сваю краіну дасягненнямі ў спорце, культуры, навуцы і грамадскім жыцці. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гісторыямі поспеху вядомых беларусак, іх працай, талентам і мэтанакіраванасцю. Асаблівая ўвага была звернута на знакамітую беларускую спартсменку – алімпійскую чэмпіёнку па біятлоне Дар’ю Домрачаву. Дзеці даведаліся пра яе спартыўны шлях, яркія перамогі і ўклад у развіццё беларускага спорту. А таксама гаворка вялася  пра Марыну Васілеўскую — першую жанчыну-касманаўтку Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам была паказана прэзентацыя пра жанчын Беларусі, а таксама увазе рабят была прадстаўлена тэматычная выстава “Беларуская жанчына – гонар і душа народа”. Падчас мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што жанчыны Беларусі па праву з’яўляюцца гонарам сваёй краіны і годным прыкладам для падрастаючага пакалення.

Прокрутить вверх