10.06.2026г.Пазнавальная гульня «Бяспека ў сям’і: чаму вучыць мама» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.06.2026г.Пазнавальная гульня «Бяспека ў сям’і: чаму вучыць мама»

 У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла пазнавальная гульня «Бяспека ў сям’і: чаму вучыць мама» для выхаванцаў прышкольнага лагера «Дружба» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Не сакрэт, што дзецям часта даводзіцца заставацца дома адным, таму асаблівая ўвага хлопчыкаў і дзяўчынак была звернута на неабходнасць захавання правілаў бяспекі ў побыце. Разам з бібліятэкарам яны ўспомнілі нумары тэлефонаў экстранага рэагавання, прынялі ўдзел у гутарцы аб бяспечным карыстанні бытавымі прыборамі, абыходжанні з агнём, аб захаванні правіл пажарнай бяспекі. Дзеці ўспомнілі і яшчэ раз замацавалі веды па правілах дарожнага руху з дапамогай займальнай крыжаванкі. Выхаванцы  прышкольнага лагера з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: «Асцярожна агонь!», «Небяспечныя прадметы», «Забараняецца-дазваляецца», разгадвалі загадкі і інш. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава «Бяспечнае лета», якая ўключала ў сябе наглядную інфармацыю па правілах бяспечных паводзін у летні перыяд і кнігі.

Прокрутить вверх