16.06.2026г. Гадзіна падзякі “Гімн жанчыне-маці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.06.2026г. Гадзіна падзякі “Гімн жанчыне-маці”

 Выхаванцы летняга лагера , што дзейнічае пры мясцовай школе, наведалі раённую бібліятэку. Тут бібліятэкары запрасілі іх на гадзіну падзякі “Гімн жанчыне-маці”. Дзеці разгадвалі рэбусы і крыжаванку, складалі прыказкі, удзельнічалі ў жартоўных конкурсах “Пакажы без слоў, як дапамагаеш дома”, “Адгадай, аб чым гавораць дзеці”. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі з задавальненнем расказвалі аб сваіх сем’ях, пра адносіны з мамай. Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі для мамы прыгожыя паштоўкі, у якіх напісалі шчырыя словы падзякі.

Прокрутить вверх