24.06.2026 г. Літаратурны нон-стоп «Тэрыторыя маладосці» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.06.2026 г. Літаратурны нон-стоп «Тэрыторыя маладосці»

   З 21 па 28 чэрвеня 2026 года, напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва, праходзіць рэспубліканскі марафон моладзі і студэнцтва «Твой драйв. Ваш поспех. Твая краіна». У рамках марафону ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў літаратурны нон-стоп «Тэрыторыя маладосці», каб падтрымаць і развіць цікавасць да чытання сярод моладзі. У пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся пра самыя папулярныя кнігі сярод падлеткаў і падзяліліся ўражаннямі ад сваіх любімых твораў. Затым яны прынялі ўдзел у віктарыне «Хто шмат чытае, той шмат ведае», дзе прадэманстравалі веданне класічнай і сучаснай літаратуры. Бібліятэкар падрыхтавала займальныя і крэатыўныя заданні для старшакласнікаў. Удзельнікі абмяркоўвалі жанры літаратуры ў незвычайнай форме і адгадвалі літаратурных герояў па іх апісаннях. Гэта дазволіла ім лепш зразумець разнастайнасць чытацкага свету і ўсвядоміць, што чытанне не толькі цікава, але і карысна. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Читающая молодежь – успешная Беларусь».

Прокрутить вверх