27.06.2026 г. Літаратурна-забаўляльная праграма “Дзень моладзі ў яркім фармаце” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.06.2026 г. Літаратурна-забаўляльная праграма “Дзень моладзі ў яркім фармаце”

  У рамках Марафона моладзі і студэнтаў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла літаратурна-забаўляльная праграма “Дзень моладзі ў яркім фармаце”. Мерапрыемства стала не проста забаўляльным, але і пазнавальным. Бібліятэкары імкнуліся паказаць, што чытанне – гэта не сумны занятак, а займальнае падарожжа ў свет ведаў, фантазій і новых магчымасцяў. Для маладых людзей было прапанована адказаць на некалькі пытанняў бібліятэчнага квілта “Пра што марыць моладзь…”. Падлеткі з цікавасцю адказвалі на такія пытанні як: “Твая самая галоўная мара”, “Што ты хочаш змяніць у сваім жыцці”. Удзельнікі прынялі ўдзел у конкурсе “Даведайся пра кнігу па цытаце”, яны з энтузіязмам разгадвалі, якому твору належаць тыя ці іншыя радкі. Бібліятэкары высветлілі, што і ў наш сучасны час, не гледзячы на разнастайнасць гаджэтаў і інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, моладзь усё ж любіць чытаць і нават аддае перавагу папяровым кнігам.

Прокрутить вверх