30.06.2026 г. Краязнаўчая гадзіна «Беларусь – мой гонар і слава» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.06.2026 г. Краязнаўчая гадзіна «Беларусь – мой гонар і слава»

   Набліжаецца наша галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дата, якая для кожнага з нас напоўнена глыбокім, выпакутаваным сэнсам. Дзень Незалежнасці – сімвал нашага нацыянальнага гонару, свабоды і адзінства. У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для ўдзельнікаў аб’яднання «Вясёлка дабра» прайшла краязнаўчая гадзіна «Беларусь – мой гонар і слава». Работнік бібліятэкі расказала пра гісторыю і святкаванне Дня Незалежнасці. Успомнілі гераічныя старонкі вызвалення Беларусі і Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года па матэрыялах кніг «Памяць», «Аперацыя «Баграціён», газет «Бераставіцкая газета», «Савецкая Беларусь» і іншых крыніц. Мы шануем тых, хто абараніў незалежнасць нашай Радзімы. Мы дзякуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ўсім, хто ўносіў і ўносіць дастойны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь. Таму мы памятаем: наш суверэнітэт – гэта штодзённая праца, гэта характар нашага народа і цвёрдая воля кіраўніцтва краіны.

Прокрутить вверх