02.07.2026 г. Кніжная выстава “Ён сэрцам прыняў боль вайны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.07.2026 г. Кніжная выстава “Ён сэрцам прыняў боль вайны”

  У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прадстаўлена кніжная выстава “Ён сэрцам прыняў боль вайны”, прысвечаная Уладзіміру Багамолаву, савецкаму і расійскаму пісьменніку-франтавіку. Творы гэтага аўтара сталі голасам цэлага пакалення, якое ведала аб вайне не па расказах. Уладзімір Восіповіч Багамолаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. У 1941 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне. Прайшоў шлях ад радавога да камандзіра ўзвода разведкі. Вайна — асноўная тэма ў творчасці У. Багамолава. У сваіх творах ён гаварыў пра вечныя каштоўнасці: патрыятызм, доблесць, высакароднасць, сілу духу. Увазе чытачоў прадстаўлены самыя знакамітыя творы Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага…” (другая назва – “Момант ісціны”), повесці “Іван”, “Зося”, а таксама апавяданні-мініяцюры аўтара аб вайне.

Прокрутить вверх