03.07.2026г Калектыў раённай бібліятэкі на свяце Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.07.2026г Калектыў раённай бібліятэкі на свяце Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

  Сёння ў Вялікай Бераставіцы ярка і маляўніча святкуюць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

  Пасля святочнага шэсця працоўных калектываў госці і жыхары раёна наведалі сквер 500-годдзя Вялікай Бераставіцы, дзе знаходзілася інтэрактыўная пляцоўка раённай бібліятэкі пад назвай “У імя жанчын Беларусі: код поспеху”. На ілюстраванай выставе можна была азнаёміцца з партрэтамі знакамітых жанчын Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці. Постаці гісторыі, навукі, культуры, мастацтваў, спорту і гераіні ваенных часоў сталі асновай жыцця, узорам  годнасці сучаснай Беларусі. Значныя дасягненні прынеслі у наш раён жанчыны – працаўніцы мясцовых арганізацый, якія былі прадстаўлены партрэтнай галерэяй “Ганаровыя грамадзянкі Бераставіцкага раёна”. Асобная фотазона “Я люблю Беларусь!” дала магчымасць азаёміцца з беларускімі сімваламі, з навінкамі літаратуры пра выдатных жанчын, пра нацыянальныя здабыткі Беларусі. Побач можна была пагульць у міні-футбол, скласці мазайку з вавёркай і расфарбаваць контурныя малюнкі казачных герояў.

Прокрутить вверх