09.07.2026 г. Літаратурна-гульнявая майстэрня «Чытаем. Тварым. Майструем» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.07.2026 г. Літаратурна-гульнявая майстэрня «Чытаем. Тварым. Майструем»

  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла літаратурна-гульнявая майстэрня вольнага часу і чытання «Чытаем. Тварым.Майструем». Яго мэта – абудзіць у дзяцей цікавасць да чытання і развіць іх творчыя здольнасці. Бібліятэкар расказала дзецям пра новыя кнігі і ўдзельнікі мерапрыемства з энтузіязмам вывучалі прапанаваныя выданні. Затым дзеці прынялі ўдзел у гульнях і майстар-класах па вырабах з паперы. Кожны з удзельнікаў пастараўся і прыклаў нямала намаганняў да стварэння сваіх вырабаў. Дзецям вельмі спадабалася гэтая сустрэча! Усім было вельмі цікава, бо разнастайнасць і крэатыўнасць ўносілі асаблівую атмасферу ў мерапрыемства.

Прокрутить вверх