14.07.02026 г. Фальклорная праграма “Купальскія забавы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.07.02026 г. Фальклорная праграма “Купальскія забавы”

   Удзельнікі аб’яднання “Вясёлка дабра” на мерапрыемстве ў раённай бібліятэцы пагрузіліся ў атмасферу аднаго з самых яркіх і загадкавых святаў народнага абрадавага календара – Івана Купалы. У ходзе пазнавальнай сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай старажытнай урачыстасці, даведаліся, як пераплятаюцца ў ім традыцыі і хрысціянскія звычаі, і чаму Дзень Івана Купалы здаўна лічыўся часам асаблівай магіі і таямнічых сіл прыроды. Асаблівая ўвага была ўдзелена тром ключавым стыхіям свята – агню, вадзе і траве, кожная з якіх нясе свой глыбокі сэнс. Агонь сімвалізуе ачышчэнне і абарону, вада – абнаўленне і жыццёвую сілу, а травы – урадлівасць і гаючую энергію. Удзельнікі успомнілі старадаўнія абрады, звязаныя з гэтымі стыхіямі: скачкі праз вогнішча, купанне ў рацэ на досвітку, збор гаючых траў у купальскую ноч. А далей пачалася сапраўдная прыгода: выконваючы невялікія тэматычныя заданні, наведвальнікі адправіліся на пошукі чароўнай кветкі папараці, якая, згодна з легендай, расцвітае толькі адзін раз у годзе і дорыць таму, хто яго знойдзе, здольнасць разумець мову звяроў і бачыць схаваныя скарбы. Хоць адшукаць міфічную кветка так і не ўдалося, усе атрымалі масу уражанняў, навучыліся адрозніваць гаючыя травы і даведаліся мноства цікавых гісторый, звязаных з купальскімі павер’ямі. Сустрэча атрымалася не толькі пазнавальнай, але і па-сапраўднаму атмасфернай – яна дазволіла дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў і адчуць дух старадаўняга свята.

 

Прокрутить вверх