29.07.2026г. Урок-гутарка “Перыядычныя выданні для школьнікаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.07.2026г. Урок-гутарка “Перыядычныя выданні для школьнікаў”

  Чытанне кніг – займальны і карысны занятак падчас летніх канікулаў, але не менш цікавым з’яўляецца чытанне і прагляд дзіцячых перыядычных выданняў на беларускай і рускай мовах. 29 ліпеня для маленькіх чытачоў філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены ўрок-гутарка “Перыядычныя выданні для школьнікаў”. Падчас мерапрыемства вялася гутарка пра тое, што такое “прэса”, “газеты”, “часопісы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з зацікаўленнасцю разглядалі часопісы, якія выпісвае бібліятэка: “Вясёлка”, “Рюкзачок”, “Буся”, “Юный спасатель”, “Когда ты один дома”, “Полосатая газета”. Напрыканцы ўрока-гутаркі дзеці адзначылі, што на старонках гэтых каляровых выданняў можна знайсці шмат усяго цікавага для іх узросту: вершы і казкі, цікавыя звесткі і конкурсы, красворды і настольныя гульні, загадкі і рэбусы.

Прокрутить вверх