04.08.2026г Экскурсія ў бібліятэку — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.08.2026г Экскурсія ў бібліятэку

 Сення, 4 жніўня, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і зноў госці. Да нас завіталі вучні сярэдняй школы № 7 імя Барычэўскага з горада Ваўкавыска. Сустрэча атрымалася вельмі цеплай і насычанай эмоцыямі. Падчас экскурсіі хлопцаў і дзяўчынак пазнаёмілі з гісторыяй Бераставіччыны, з выставамі кніг, партрэтнай галерэяй вядомых людзей, якія жылі і працавалі на бераставіччыне і фатаграфіямі ХХ стагоддзя на фотавыставе «Фотаімгненні для нашчадкаў». У канцы сустрэчы госці з вялікай цікавасцю разглядалі і чыталі незвычайныя кнігі ў маляўнічых вокладках з фонду бібліятэкі.

Прокрутить вверх