12.08.2026г. Конкурсна-гульнявая праграма «У краіне вясёлага дзяцінства» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.08.2026г. Конкурсна-гульнявая праграма «У краіне вясёлага дзяцінства»

  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы  імя В.М. Кавалеўскага прайшла конкурсна-гульнявая праграма «У краіне вясёлага дзяцінства» у якой прынялі ўдзел дзеці з прышкольнага лагера «Дружба» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам  адправіцца ў займальнае і пазнавальнае падарожжа па казачных сцежках. У ходзе мерапрыемства школьнікі змаглі акунуцца ў сяброўскую атмасферу, пагулялі ў цікавыя гульні, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у інтэлектуальных віктарынах «Хто даслаў тэлеграму», «Казачная размінка»і іншых. Гульні на кемлівасць і эрудыцыю не пакінулі абыякавым ні воднага дзіцяці, а мультыплікацыйная віктарына «У гасцях у казкі» падарыла добры настрой. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай і дружнай атмасферы. Удзельнікі праграмы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і пазнаёміліся з новымі кнігамі.

Прокрутить вверх