20.08.2026г У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.08.2026г У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Сёння, 20 жніўня, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Галоўная тэма сустрэчы — «Экалагічная культура — адказнасць кожнага», таму ў цэнтры ўвагі — пытанні экалогіі і беражлівых адносін да роднай зямлі. Асвятляючы гэтую тэму член інфармацыйна- прапагандысцкай групы Н.А. Арлоўская акцэнтавала ўвагу на тое, што на тэрыторыі Бераставіцкага раёна ўзведзена 14 станцый абезжалезвання, у тым ліку адна ў г.п.В.Бераставіца. Забяспечанасць спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці — 100%, забяспечанасць насельніцтва цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння — 95,4%. Узровень азелянення г.п.В.Бераставіца складае — 43,4%. На тэрыторыі раёна зарэгістравана 211 хатніх жывёлін.

Прокрутить вверх