20.08.2026 г. Аўкцыён ведаў “Мы, гуляючы, правяраем, што ўмеем і што ведаем” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.08.2026 г. Аўкцыён ведаў “Мы, гуляючы, правяраем, што ўмеем і што ведаем”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для
наведвальнікаў прышкольнага лагера «Дружба» быў праведзены аўкцыён
ведаў “Мы, гуляючы, правяраем, што ўмеем і што ведаем”. У пачатку
мерапрыемства бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць
падарожжа па старонках любімых кніг і пабываць у гасцях у любімых
казачных герояў. У ходзе сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у віктарынах
“Даскажы слоўца”, “Карагод любімых казак”, далей актыўна адгадвалі казкі і
казачных персанажаў, удзельнічаючы ў конкурсах “Бюро знаходак”,
“Даведайся казку”, дзе прадэманстравалі выдатныя веды казак. У завяршэнні
мерапрыемства дзецям было прапанавана намаляваць партрэты сваіх
любімых літаратурных герояў і скласці пазл. Мерапрыемства прайшло
весела, усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя, і пайшлі з бібліятэкі з добрым
настроем.

Прокрутить вверх