23.08.26 Бібліятэчная вандроўка “Творы нашай маладосці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.08.26 Бібліятэчная вандроўка “Творы нашай маладосці”

23 жніўня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО” у бібліятэчную вандроўку “Творы нашай маладосці”. Вясёлая кампанія з добрым настроем адправілася на фірмовым экспрэсе “Маладосць” ў самае дэфіцытнае падарожжа — у часы, калі дрэвы былі вялікімі, цэны — капейкавымі, а кнігі яны чыталі пад коўдрай з ліхтарыкам. Падчас вандроўкі ўдзельніцы пабывалі па станцыях: “Чарга за дэфіцытам”, “Літаратурныя гаданні на кававай гушчы”, “Музычная чытальная зала”, “Следства вядуць знаўцы”, “Часопісны столік: Саветы з мінулага”, “Душэўная гарбата”. Білеты здаваць ім не трэба было, бо маршрут быў ухвалены “Міністэрствам настальгіі”.
Прокрутить вверх