28.08.2026г. Дзень маладога спецыяліста. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.08.2026г. Дзень маладога спецыяліста.

    Сёння, 28 жніўня, у працоўным калектыве Бераставіцкай раеннай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень маладога спецыяліста. Вераніка Сітнік прыйшла ва ўстанову напрыканцы ліпеня на пасаду сістэмнага адміністратара і адразу з энтузіязмам уключылася ў работу. Першыя працоўныя дні пачыналіся з выездаў у філіялы раённай бібліятэкі, дзе даўно зачакаліся спецыяліста, які і праграмнае забеспячэнне абновіць і пракансультуе па карыстанні камп’ютарнай тэхнікай. Вераніка Фёдараўна за такі кароткі тэрмін паспела ўжо цудоўна сябе зарэкамендаваць і ў грамадскім жыцці. Малады спецыяліст пабывала на абласным фестывалі «Творчыя маладзёжныя лабараторыі «Праект «МАСТАЦТВА». З калектывам раённай бібліятэкі дзяўчына ўжо практычна знаёмая, а вось з гісторыяй Бераставіччыны і бібліятэчнай ўстановы пазнаемілася менавіта сення. Малады спецыяліст з задавальненнем паслухала пра ўраджэнца Бераставіччыны В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага, імя якога носіць раённая бібліятэка, пра архітэктурныя помнікі Вялікай Бераставіцы. Асаблівы інтарэс выклікалі карціны, на якіх адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя краявіды Бераставіцкага краю.                 

Прокрутить вверх