01.09.2026 г. Адзіны ўрок “Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.09.2026 г. Адзіны ўрок “Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!”

   Супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага прынялі ўдзел у адзіным уроку “Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!”. Для навучэнцаў 7 «Б» класа загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавала гадзіну патрыятызму «Беларусь: нам ёсць чым ганарыцца», а для навучэнцаў 9 «Б» класа бібліятэкар чытальнай залы падрыхтавала гісторыка-краязнаўчую гадзіну «Беларусь – мой гонар і слава». У ходзе ўрока размова ішла аб беражлівым стаўленні да каштоўнасцей сваёй краіны, любові да Радзімы і захаванні традыцый продкаў. Затым дзеці праверылі свае веды, адказаўшы на пытанні віктарын па гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродзе. Мерапрыемствы прайшлі ў атмасферы зацікаўленасці і патрыятычнага настрою: дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні і праяўлялі шчырую цікавасць да гісторыі сваёй краіны.

 

Прокрутить вверх