15.09.2026 г. Гістарычны экскурс “Беларусь – краіна адзінства” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.09.2026 г. Гістарычны экскурс “Беларусь – краіна адзінства”

 Напярэдадні Дня народнага адзінства ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра” быў падрыхтаваны гістарычны экскурс “Беларусь – краіна адзінства”. Бібліятэкар расказала прысутным, што гэтая дата сімвалізуе гістарычную справядлівасць, згуртаванасць нашага народа і яго імкненне жыць у мірнай, суверэннай краіне, нагадала аб глыбокіх гістарычных каранях знакавай даты і паказала дасягненні сучаснай Беларусі. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што менавіта згуртаванасць заўсёды дапамагала нашаму народу ўпэўнена глядзець у будучыню. Да ўвагі чытачоў у чытальнай зале прадстаўлена кніжная выстава “Мы разам – мы адзіныя”.

 

Прокрутить вверх