15.09.2026г. Завочнае падарожжа“Белавежская пушча – рэліктавы лес” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.09.2026г. Завочнае падарожжа“Белавежская пушча – рэліктавы лес”

 У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло завочнае падарожжа “Белавежская пушча – рэліктавы лес”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі прэзентацыю “Жывёлы Беларусі”, даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі – колькі ў Беларусі запаведнікаў і нацыянальных паркаў, якія рэдкія расліны і жывёлы ў іх сустракаюцца, як у нашай краіне ахоўваюцца і зберагаюцца гэтыя тэрыторыі. Таксама не менш пазнавальна прайшла гульня-знаёмства “Хто дзе жыве”. У заключэнне бібліятэкар парэкамендавала займальныя кнігі пра прыроду і адзначыла, што абарона і ахова прыроды пачынаецца з кожнага з нас.

Прокрутить вверх