17.09.2026г. Гадзіна роздуму “Дзень народнага адзінства”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.09.2026г. Гадзіна роздуму “Дзень народнага адзінства”.

 Да Дня народнага адзінства ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роздуму “Дзень народнага адзінства”.
Гэтая дата вяртае нас да падзей 17 верасня 1939 года, калі пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Амаль 20 год наш народ быў падзелены мяжой. Верасень 39-га года аднавіў гістарычную справядлівасць і вярнуў беларусам права жыць у адной краіне, развіваць сваю культуру і размаўляць на роднай мове. Быць адзінымі, не абавязкова здзяйсняць гучныя подзвігі. Досыць проста паважаць адзін аднаго, берагчы свае сем’і, любіць родную зямлю і сумленна працаваць.

Прокрутить вверх