24.09.2026 Пазнавальная гульня “Казка ў госці запрашае” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.09.2026 Пазнавальная гульня “Казка ў госці запрашае”

 Першакласнікі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы адправіліся ў займальнае падарожжа “Казка ў госці запрашае”. Бібліятэкар раённай бібліятэкі расказвала дзецям аб разнастайнасці казачнага свету. Школьнікі адгадвалі назвы казак па кароткіх цытатах, шукалі адказы на хітрыя пытанні з падвохам, выпраўлялі заблытаныя злым ведзьмаком назвы кніг. Першакласнікі праявілі матэматычную ўважлівасць, падлічваючы герояў вядомых казак. Школьнікі мелі магчымасць гартаць, разглядаць, чытаць яркія ілюстраваныя кнігі з казкамі. Падарожнічаючы па казках, першакласнікі на прыкладзе любімых герояў вучыліся адрозніваць дабро ад зла, шанаваць сяброўства і ўзаемадапамогу.

Прокрутить вверх