25.09.2026г. Агляд літаратуры “Чароўны свет беларускай народнай казкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.09.2026г. Агляд літаратуры “Чароўны свет беларускай народнай казкі”

    У рамках тыдня традыцыйнай культуры “Жывыя вытокі”, які праводзіцца Бераставіцкім раённым цэнтрам культуры і творчасці ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага была падрыхтавана кніжная выстава “Беларуская казка – розуму падказка” і праведены агляд літаратуры “Чароўны свет беларускай народнай казкі”. Падчас мерапрыемства удзельнікі даведаліся, якія бываюць жанры казак і чым адметны менавіта беларускія казкі, што казка — найбольш яркі і захапляльны па сваім змесце і паэтычным афармленні жанр вуснай народнай творчасці. У казках закладзена жыццёвая мудрасць, трансліруюцца духоўныя якасці і каштоўнасці. Асноўным адрозненнем беларускіх казак з’яўляецца моцная міфалагічная аснова.

Прокрутить вверх