25.09.2026г. Краязнаўчая гадзіна “Наш горад Гродна” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.09.2026г. Краязнаўчая гадзіна “Наш горад Гродна”

 25 верасня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў другога класа Пагранічнай СШ краязнаўчую гадзіну “Наш горад Гродна” з мэтый пашырэння ўяўлення аб абласным горадзе, развіцця нацыянальнай свядомасці, увагі, мыслення. Хлопчікі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, слухалі верш пра Гродна, падчас гульні “З чым звязана?” даведаліся аб вядомых славутасцях горада, кім быў першы гадаванец Гродзенскага заапарка, чаму марозіва «Пушок» мае такую назву, дзе знаходзіцца старэйшая аптэка-музей, чаму на пажарнай каланчы кожны дзень гучыць жывая музыка ў выкананні трубача і многа іншых цікавых звестак.

Прокрутить вверх