25.09.2026г. Пазнавальная гадзіна “Гэтыя жывёлы ў небяспецы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.09.2026г. Пазнавальная гадзіна “Гэтыя жывёлы ў небяспецы”

 4 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл. Свята заснавана на Міжнародным кангрэсе руху ў абарону прыроды ў 1931 годзе. З гэтай нагоды супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавала пазнавальную гадзіну “Гэтыя жывёлы ў небяспецы” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. На занятку бібліятэкар расказала юным чытачам асновы экалагічнай культуры. Дзеці даведаліся шмат новага пра жывёл, аб асяроддзі іх пражывання, што ёсць рэдкія жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу. І галоўнае даведаліся, што гэтыя жывёлы маюць патрэбу ў абароне. Таксама бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі па тэме занятку, якія ёсць у бібліятэцы.

Прокрутить вверх