01.10.2026г. Гадзіна дабрыні “Цяпло далоней – мудрасць вачэй”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.10.2026г. Гадзіна дабрыні “Цяпло далоней – мудрасць вачэй”.

Першага кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, супрацоўнікі
раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі з вучнямі
другіх класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы гадзіну
дабрыні “Цяпло далоней – мудрасць вачэй”. У ходзе сустрэчы
дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і значэннем святкавання Дня
пажылых людзей. Мерапрыемства прайшло ў дружнай
атмасферы. Удзельнікі ахвотна дзяліліся расказамі пра сваіх
бабуль і дзядуль. Прыемна было пачуць, што любоў і павага
да старэйшага пакалення зараджаецца з маленства і будзе
прысутнічаць назаўсёды. Дзеці з любоўю і цяплом сваіх рук
зрабілі памятныя паштоўкі для блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Прокрутить вверх