07.10.2026г. Творчая сустрэча “Дыялог з душой і словам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.10.2026г. Творчая сустрэча “Дыялог з душой і словам”

 Сустрэча з пісьменнікам – гэта захапляльны вопыт, магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі, даведацца больш пра творчую прафесію, а таксама паўдзельнічаць у цікавым абмеркаванні. 7 кастрычніка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомым паэтам і літаратуразнаўцам Дзмітрыем Мікалаевічам Радзівончыкам. Нагодай для сустрэчы стала прэзентацыя новай кнігі Дзмітрыя Радзівончыка «Масты і берагі». Аўтар пазнаёміў прысутных з артыкуламі кнігі, якія дэталёва, у постацях, імёнах, падзеях, адлюстроўваюць сённяшні дзень літаратуры Гродзеншчыны. А таксама наведвальнікі мерапрыемства даведаліся многа цікавага пра жыцёвы шлях паэта, пра яго захапленні. Аўтар адказаў на пытанні прысутных і падзяліўся творчымі планамі. Дзмітрый Мікалаевіч – займальны апавядальнік і выдатны суразмоўца, таму госці слухалі яго з вялікай цікавасцю. На мерапрыемстві ўдзельнікі і пісьменнік атрымалі задавальненне ад узаемных зносін. Сустрэча з Дзмітрыям Радзівончыкам прынесла ўсім шмат станоўчых эмоцый і стала для многіх дзіўным і цікавым адкрыццём.

Прокрутить вверх