09.10.2026г. Фотарэпартаж. У Вялікай Бераставіцы адзначылі лепшых работнікаў культуры — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.10.2026г. Фотарэпартаж. У Вялікай Бераставіцы адзначылі лепшых работнікаў культуры

 На сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці гучалі словы віншаванняў і падзякі тым, дзякуючы каму культурнае жыццё раёна насычанае і разнастайнае, напоўнена яркімі фарбамі і захоўвае свае лепшыя традыцыі.

Сярод узнагароджаных і работнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Падзячныя лісты Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ўручылі намесніку дырэктара Алене Рыжко, бібліятэкарам Дануце Лагада і Ірыне Канеўскай. Падарункі работнікам культуры таксама ўручыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сектара культуры Бераставіцкага райвыканкама Аляксандра Каравай.

Прокрутить вверх