09.10.2026г. Час гучнага чытання “Мама – самае першае слова” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.10.2026г. Час гучнага чытання “Мама – самае першае слова”

  Дзень маці з’яўляецца асаблівым святам, гэта выдатная нагода выказаць сваю любоў і глыбокую падзяку галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку-маме. Мама-гэта ўвасабленне дабра, мудрасці і міласэрнасці. Напярэдадні свята бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла час гучнага чытання “Мама – самае першае слова”. Чытанні суправаждаліся конкурсамі і віктарынамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі аб прачытаным, аб важнасці матчынай любові. У заключнай частцы дзеці былі ўзнагароджаны медалямі за ўдзел у кронкурсах.

Прокрутить вверх